У сувязі з тым што Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — святочны дзень, пенсіі і дапамогі будуць выплачаны загадзя, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У прэс-службе праінфармавалі:
— Датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 7 лістапада будзе праводзіцца ў аб’ектах паштовай сувязі: Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама ў горадзе Мінску — з 5 лістапада, Гомельскай вобласці — 6 лістапада.
Як паведамлялася раней, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада) сёлета прыпадае на пятніцу. У сувязі з гэтым выхаднымі ў Беларусі сёлета стануць тры дні запар — 7, 8 і 9 лістапада.