Top.Mail.Ru

У Беларусі плануецца спрасціць эмісію каштоўных папер

Прапануецца абмеркаваць праект пастановы Міністэрства фінансаў Беларусі па пытаннях эмісіі эмісійных каштоўных папер, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.



Дакумент уносіць змяненні ў пастанову ведамства ад 31 жніўня 2016 года нумар 78. Змяненні накіраваны перш за ўсё на ўдасканаленне працэдуры эмісіі эмісійных каштоўных папер, уключаючы яе спрашчэнне і ўдакладненне асобных аспектаў яе ажыццяўлення, а таксама зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на суб’екты гаспадарання.

З улікам развіцця лічбавых тэхналогій дакументам прадугледжваецца, што пры раскрыцці статута эмітэнта праз размяшчэнне на адзіным партале фінансавага рынку (АПФР) або афіцыйным сайце эмітэнта, у рашэнні аб выпуску (дадатковым выпуску) акцый могуць указвацца: нумары пунктаў статута, якія змяшчаюць інфармацыю аб правах акцыянераў, якія засведчваюцца акцыямі адпаведнай катэгорыі, адпаведнага тыпу прывілеяваных акцый; спасылка на АПФР або сайт эмітэнта, на якім размешчана актуальная рэдакцыя статута.

Праектам таксама рэгулюецца магчымасць пазначэння ў эмісійных дакументах парадку і спосабаў размяшчэння каштоўных папер, вызначэння даходу і іншыя ўмовы эмісіі ў адпаведнасці з правам замежнай дзяржавы або замежнай фондавай біржы, дзе будзе непасрэдна ажыццяўляцца размяшчэнне каштоўных папер. Гэта неабходна для ўдакладнення парадку эмісіі каштоўных папер, дзяржаўная рэгістрацыя выпуску якіх ажыццяўляецца ў Беларусі, а размяшчэнне — на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Акрамя таго, карэкціруюцца тэрміны «пагашэнне аблігацый» і «пастаянны працэнтны даход».

Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства фінансаў.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі па 12 чэрвеня або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на адрас электроннай пошты dev_securities@minfin.gov.by з паметкай «ПМФ-78».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю