У Беларусі плануюць стварыць рэестр вытворцаў адзення для школьнікаў. Такое пытанне абмяркоўвалася ў ходзе рабочай сустрэчы пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алены Маргуновай і старшыні канцэрна «Беллегпрам» Надзеі Лазарэвіч, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржстандарта.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел спецыялісты профільных падраздзяленняў ведамстваў. Былі абмеркаваны прапановы па ўнясенні змяненняў у дзяржаўны стандарт на адзенне для навучэнцаў, зыходзячы з практыкі яго прымянення. Гаворка ішла аб удакладненні яго назвы, шэрагу тэрмінаў і паказчыкаў. СТБ 2517-2017 «Адзенне для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Агульныя тэхнічныя ўмовы» ўлічвае ў поўным аб’ёме патрабаванні тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў».
Разам з тым стандарт устанаўлівае патрабаванні да вырабу, матэрыялаў, фізіка-хімічныя паказчыкі, што характарызуюць якасць адзення, якіх няма ў тэхнічных рэгламентах ЕАЭС. У перспектыве плануецца назапашаны вопыт у галіне стандартызацыі адзення для навучэнцаў прапанаваць для прымянення на пляцоўцы Саюзнай дзяржавы.
Таксама на рабочай сустрэчы абмяркоўвалася пытанне стварэння рэестра вытворцаў адзення для школьнікаў і крытэрыяў уключэння ў яго (напрыклад, прымяненне СТБ 2517-2017, пацверджанае ў добраахвотным парадку). Рэестр будзе сфарміраваны ў складзе партал «Якасць.бел», а таксама размешчаны на рэсурсах Дзяржстандарта, канцэрна «Беллегпрам».
Мяркуецца, што дадзены рэсурс будзе карысны для бацькоў, якія набываюць школьную форму, Міністэрства адукацыі, вытворцаў.