Top.Mail.Ru
661

У Беларусі плануюць удасканаліць закон аб урэгуляванні неплацежаздольнасці

Мінэканомікі ініцыюе мерапрыемствы па ўдасканаленні закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці», паведамілі ў прэс-службе міністэрства.


З 8 па 30 красавіка ведамства арганізавала прававы маніторынг заканадаўства. За гэты перыяд часу паступіла 28 прапаноў і актуальных пытанняў, якія закраналі тэмы: фінансавання ўзнагароджання кіраўніка, удакладнення кампетэнцыі, механізму выбрання, склікання і працы сходу і камітэта крэдытораў, уліку патрабаванняў закладнага крэдытора і размеркавання выручкі ад рэалізацыі закладнай маёмасці.

Таксама падымаліся тэмы аб’ёму і парадку публікацыі звестак па справах аб неплацежаздольнасці і банкруцтве, парадку перадачы нерэалізаванай маёмасці і атрымання дакументаў кіраўнікамі.

Для павышэння якасці прававога рэгулявання паднятых тэм ініцыюем уключэнне ў план падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў на 2026 год мерапрыемствы аб удасканаленні закона.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю