Праект закона «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» быў разгледжаны на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Распрацоўшчыкамі праекта прадстаўлены навацыі ў галіне прававога рэгулявання сферы аховы працы, падрыхтаваныя з улікам практыкі прымянення дзейнага заканадаўства, а таксама міжнароднага вопыту. Яны арыентаваны на далейшае развіццё прафілактычнай накіраванасці работы па забеспячэнні бяспекі працы работнікаў і фарміраванне прэвентыўнай мадэлі яе забеспячэння.
Сярод мэт праекта — спрашчэнне механізмаў арганізацыі работы ў галіне аховы працы на ўсіх узроўнях, зніжэнне нагрузкі на суб’екты гаспадарання ва ўмовах прымянення новых тэхналогій і лічбавізацыі бізнес-працэсаў.
Удзельнікамі пасяджэння быў выказаны шэраг заўваг і прапаноў, якія датычацца пытанняў фарміравання і функцыянавання сістэмы кіравання аховай працы ў арганізацыях, паўнамоцтваў створаных пры выканкамах мабільных груп па ахове працы, а таксама створаных у арганізацыях камісій па ахове працы, патрабаванняў да парадку праходжання работнікамі медыцынскіх аглядаў.