Top.Mail.Ru

У Беларусі праходзіць камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання і часцямі тэхзабеспячэння

З 12 па 14 мая пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны па ўзбраенні — начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Андрэя Федзіна праходзіць камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання і часцямі тэхнічнага забеспячэння. Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны.

Тэмай вучэння стала кіраванне сіламі і сродкамі тэхнічнага забеспячэння войскаў (сіл) пры падрыхтоўцы і правядзенні аперацыі Узброеных Сіл па крызісным рэагаванні.

У час вучэння адпрацоўваюцца пытанні кіравання сіламі і сродкамі тэхнічнага забеспячэння ў аперацыі Узброеных Сіл па крызісным рэагаванні, аднаўлення ўзбраення ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, забеспячэння жывучасці сіл і сродкаў тэхнічнага забеспячэння, а таксама ліквідацыі наступстваў удараў сродкаў паветранага нападзення праціўніка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю