Беларускае канструктарскае бюро «Дысплей» распрацавала лінейку баявых рабатызаваных комплексаў «Адунок-М». Вырабы праходзяць выпрабаванні і паказваюць свае шырокія магчымасці, паведаміў Дзяржкамваенпрам у сваім тэлеграм-канале.
У лінейку апаратаў уваходзяць гусенічныя платформы «Адунок-М120», «Адунок-М200», «Адунок-М250» і «Адунок-М700». Машыны працуюць на адлегласці да 2,5 кіламетра ад аператара, а максімальная грузападымальнасць баявых робатаў «Адунок» — 700 кілаграмаў.
«Платформы адрозніваюцца адна ад адной памерамі, масай і грузападымальнасцю і могуць прымяняцца як для размяшчэння дыстанцыйна кіраваных сродкаў агнявога паражэння, так і выконваць функцыі дастаўкі грузаў, боепрыпасаў або выкарыстоўвацца пры эвакуацыі параненых», — гаворыцца ў паведамленні.
У прыватнасці, апараты «Адунок» могуць несці баявыя модулі з кулямётамі для паражэння жывой сілы і небраніраванай тэхнікі.