Тысячы камбайнаў ужо на палях. Надвор’е пакуль не радуе, а ўраджай, між тым, стаіць на корані вельмі добры. Прыбраць яго без страт — задача нумар адзін, падкрэслілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
— Плануецца задзейнічаць каля 7 тысяч збожжаўборачных камбайнаў. Праведзены ўсе ахоўныя мерапрыемствы, падкормкі мінеральнымі ўгнаеннямі. У цэлым, калі браць прадукцыйнасць па краіне аднаго гектара, — мы ідзём нават крыху з апярэджаннем ўзроўню мінулага года, — падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай ЛЕШЫК.
Віктар ЛЮБІМАЎ