Top.Mail.Ru
154

У Беларусі прайшла першая засведчаная анлайн-здзелка куплі-продажу нерухомасці

Два пункты, адзін дагавор

У Беларусі прайшла першая засведчаная анлайн-здзелка куплі-продажу нерухомасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

5 лютага 2026 года ў Беларусі ўпершыню была засведчана здзелка куплі-продажу нерухомасці, у якой прадавец і пакупнік знаходзіліся ў розных гарадах. Пры гэтым дагавор быў аформлены адначасова двума рэгістратарамі з розных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі — у анлайн-фармаце.

Прадавец звярнуўся ў офіс па месцы знаходжання аб’екта нерухомасці ў Віцебску, пакупнік — у Мінску. З дапамогай відэа- і аўдыясувязі ў рэжыме рэальнага часу рэгістратары і бакі здзелкі правялі сумесную анлайн-сесію: узгаднілі ўмовы дагавора, атрымалі неабходныя тлумачэнні аб правах і абавязках, а затым падпісалі дакументы.

Усе дакументы, уключаючы дагавор куплі-продажу, былі падпісаны ў электронным выглядзе: бакі здзелкі — з выкарыстаннем аналага ўласнаручнага подпісу на планшэце, рэгістратары — з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу.

У выніку быў сфарміраваны адзіны засведчаны дагавор, які абодва бакі адразу атрымалі на рукі ў выглядзе копіі электроннага дакумента на папяровым носьбіце. Такая магчымасць стала даступная дзякуючы змяненням заканадаўства, якія ўступілі ў сілу пасля 11 чэрвеня 2025 года. Цяпер бакі здзелкі маюць права самастойна выбраць фармат засведчання — у тым ліку з удзелам двух і больш рэгістратараў, што асабліва зручна для людзей, якія пражываюць і працуюць у розных рэгіёнах краіны.

Новы механізм робіць рынак нерухомасці больш гнуткім, сучасным і арыентаваным на рэальныя патрэбы грамадзян, падкрэслілі ў Дзяржкаммаёмасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю