Праверка гатоўнасці экстранных службаў да рэагавання на розныя няштатныя сітуацыі плануецца ў Беларусі з 28 па 30 кастрычніка, паведамляе «Минск-Новости».
Вучэнні пройдуць у Лагойскім раёне. Паводле легенды, туды прыйдзе магутны цыклон з парывамі ветру да 25 м/с і моцнымі ападкамі ў выглядзе мокрага снегу. Складаныя ўмовы надвор’я прывядуць да падзення дрэў, затораў і аварый на дарогах, пашкоджання будынкаў і збудаванняў, абрываў паветраных ліній электраперадачы, аварый на сістэмах жыццезабеспячэння насельніцтва.
Перад спецыялістамі будзе стаяць задача на практыцы адпрацаваць зладжанасць дзеянняў усіх службаў раёна. Ратавальнікі, энергетыкі, дарожнікі і медыкі будуць у рэальным часе ўстараняць заторы на дарогах, аднаўляць электразабеспячэнне і ліквідаваць наступствы ўмоўных тэхнагенных аварый.