Возера Нарач з’яўляецца буйнейшым курортным рэгіёнам Беларусі, які забяспечвае масавы адпачынак насельніцтва і развіццё турыстычных паслуг. Правядзенне конкурсу дасць магчымасць сістэмна палепшыць якасць рэкрэацыйнай інфраструктуры і забяспечыць сучасны ўзровень арганізацыі адпачынку на адной з ключавых турыстычных тэрыторый краіны. Да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе запрашаюцца санаторна-курортныя, аздараўленчыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя на беразе Нарачы.
З канца кастрычніка 2026 года па пачатак мая 2027-га ўдзельнікі-арганізацыі павінны будуць выканаць работы па добраўпарадкаванні пляжаў. Агляд пляжных тэрыторый запланаваны ў маі 2027 года. У гэты перыяд конкурсная камісія агледзіць і ацэніць пляжы па шасці крытэрыях: добраўпарадкаванасць тэрыторыі, свабодны і бяспечны доступ да пляжа, экалагічнасць матэрыялаў, выкарыстаных пры добраўпарадкаванні, функцыянальная разнастайнасць, інфраструктура бяспекі, камфортнае асяроддзе.
Па выніках агляду будзе вызначаны пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду памерам 500 тыс. рублёў.
Падрабязная інфармацыя аб умовах, тэрмінах падачы заявак і патрабаваннях да праектаў будзе агучана 13 кастрычніка Нацыянальным агенцтвам па турызме.