Top.Mail.Ru
222

У Беларусі прыбіраюць снег больш за 1,2 тыс. адзінак спецтэхнікі і 4,9 тыс. работнікаў ЖКГ

У Беларусі прыбіраюць снег больш за 1,2 тыс. адзінак спецтэхнікі і 4,9 тыс. работнікаў ЖКГ. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


14 студзеня на асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галалёдзіца. Месцамі пройдзе невялікі снег, днём па крайнім захадзе кароткачасовы снег. 

Уначы і раніцай на вуліцах краіны былі задзейнічаныя 1232 адзінкі спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 227 раскідвальнікаў пяску і солі, 671 снегапрыборачная машына, 334 машыны для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. Працавалі больш за 4970 работнікаў ЖКГ.

Для прыбірання снегу было дадаткова прыцягнута 468 адзінак спецтэхнікі і больш за 570 работнікаў іншых арганізацый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю