Top.Mail.Ru

У Беларусі прымаюцца дадатковыя меры па павышэнні надзейнасці электразабеспячэння

У Беларусі прымаюцца дадатковыя меры па павышэнні надзейнасці электразабеспячэння. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.



Дакумент прыняты ў рамках рэалізацыі распараджэння Прэзідэнта ад 17 чэрвеня 2026 года № 84рп «Аб павышэнні надзейнасці электразабеспячэння». Распараджэннем устанаўліваецца парадак прадастаўлення зямельных участкаў, якія падпадаюць пад пашырэнне і фарміраванне прасек паветраных ліній электраперадачы напружаннем 35 кВ і вышэй, для папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый з-за падзення дрэў.

Пастановай прадугледжваецца зацвярджэнне палажэння аб парадку пакрыцця часткі затрат на правядзенне мерапрыемстваў па выдаленні драўнінна-хмызняковай расліннасці і палажэнні аб парадку камісійнага спісання выдаленай драўнінна-хмызняковай расліннасці.

Крыніцай фінансавання мерапрыемстваў па выдаленні драўнінна-хмызняковай расліннасці з’яўляецца кошт такой выдаленай расліннасці. У асобных выпадках частка затрат не будзе кампенсавана ў поўным аб’ёме коштам выдаленай расліннасці з-за нізкай якасці такой расліннасці і пры адсутнасці магчымасці яе вывазу для далейшага выкарыстання. Частка затрат, якая не кампенсуецца коштам выдаленай драўнінна-хмызняковай расліннасці, пакрываецца РУП-аблэнерга юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку. Магчымасць камісійнага спісання ўстанаўліваецца пры адсутнасці пад’язных шляхоў для лесанарыхтоўчай тэхнікі або наяўнасці іншых абставін, якія перашкаджаюць вывазцы выдаленай расліннасці.

Прынятыя меры дадуць магчымасць інтэнсіфікаваць работу па пашырэнні прасек паветраных ліній электраперадачы і павысіць надзейнасць электразабеспячэння.

На паветраных лініях электраперадачы з пашыранымі прасекамі колькасць аварыйных адключэнняў у сярэднім у дзевяць разоў ніжэй, чым з непашыранымі прасекамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю