Top.Mail.Ru
181

У Беларусі раскапалі старажытны падземны тунэль 

Яго змогуць убачыць турысты.

У рамках падрыхтоўкі да фестывалю «Дажынкі» ў Заслаўі выявілі ўнікальны падземны ход на тэрыторыі старажытнага гарадзішча, піша БелТА.

Яго існаванне пацвердзілі архіўныя дакументы археалагічных даследаванняў 1970-х гадоў, расказала начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Ала Шахоцька.
«У іх было выяўлена, што на гарадзішчы размяшчаўся падземны ход. Прыкладная даўжыня ходу — 80 м, вышыня — каля 1,2 м. Інфармацыі аб ім няшмат, аднак тунэль унікальны і можа стаць даступным для турыстаў», — адзначыла яна.
Паводле яе слоў, зараз спецыялісты НАН праводзяць тут раскопкі. Яны працягнуцца каля месяца. У далейшым плануецца правесці рэканструкцыю аб’екта.
«Вялікую цікавасць выклікае сам падземны ход: як ён выглядае, куды вядзе і якім было яго прызначэнне. На ўсе гэтыя пытанні адкажуць нам вучоныя, якія правядуць даследаванні», — растлумачыла Ала Шахоцька.
Галоўная мэта — захаваць гістарычны помнік і зрабіць яго даступным для гасцей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю