Top.Mail.Ru

У Беларусі распрацавана палажэнне аб парадку ажыццяўлення крыптабанкамі дзейнасці з токенамі

У рамках рэалізацыі ўказа Прэзідэнта ад 16 студзеня 2026 года нумар 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)» Паркам высокіх тэхналогій сумесна з зацікаўленымі распрацавана палажэнне аб парадку ажыццяўлення крыптабанкамі дзейнасці з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў), якое 15 красавіка было зацверджана Назіральным саветам ПВТ, паведамілі БелТА ў ПВТ.



Дакумент вызначае парадак ажыццяўлення крыптабанкамі дзейнасці з выкарыстаннем токенаў, уключаючы пералік здзелак з токенамі, а таксама пералік токенаў, здзелкі з якімі мае права ажыццяўляць крыптабанк.

Прадугледжана магчымасць ажыццяўлення крыптабанкамі 11 відаў аперацый з токенамі, у тым ліку прыцягненне токенаў у крыптаўклады, пазыка токенаў, стэйкінг, залог токенаў, крыптагарантыі, кастадыяльнае захоўванне, трансфер токенаў паміж кліентамі, стварэнне і размяшчэнне ўласных токенаў і інш.

Таксама вызначана, што крыптабанк мае права ажыццяўляць здзелкі з 26 токенамі, якія непасрэдна замацаваны ў палажэнні, а таксама з токенамі, створанымі і размешчанымі крыптарэзідэнтамі ПВТ у рамках ICO.

Пайменаваныя токены ўваходзяць у топ-100 токенаў паводле даных платформы «КоінМаркетКап» і не адносяцца да катэгорыі ананімных.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю