Top.Mail.Ru
208

У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту

У Беларусі распрацоўваецца лічбавая платформа для медыцынскага дакументаабароту. Пра гэта БелТА расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі — начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Лазар.



«Над лічбавай платформай працуюць ужо каля чатырох гадоў. Выкарыстоўваючы смартфон, можна будзе зайсці на спецплатформу і запытаць паслугу або ўзяць даведку. Гэта спросціць кантроль за многімі працэсамі, уключаючы цяжарнасць і роды. Калі, напрыклад, жанчына назіраецца і ў прыватным цэнтры, і ў дзяржаўнай паліклініцы, то адзіная інфармацыйная сістэма спросціць вядзенне яе цяжарнасці», — расказаў Дзмітрый Лазар.

Работа вядзецца ўжо над пілотнымі праектамі. «Напрыклад, выдача даведкі аб нараджэнні, якая патрэбна для афармлення іншых дакументаў. Тут удзельнічае і арганізацыя аховы здароўя, і ЗАГС, і сама жанчына. Пасля родаў нялёгка ўсім гэтым займацца. А лічбавая платформа значна спросціць усю схему. Мы над гэтым працуем, ідуць пілотныя праекты», — праінфармаваў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю