У Беларусі разлічваюць на працягу пяці гадоў удвая павялічыць пагалоўе племянной буйной рагатай жывёлы мясных парод. Пра гэта падчас рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёўскую вобласць далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, паведаміла БелТА.
Па словах міністра, у цяперашні час пагалоўе племянной жывёлы складае каля 5 тыс. «Мы будзем пашырацца. З 5 тыс. мы зробім 10 тыс. да 2030 года», — сказаў ён.
Як далажылі Прэзідэнту, адпаведныя праекты будуць рэалізаваны ў пяці рэгіёнах, акрамя Мінскай вобласці.