Такімі назіраннямі падзяліліся аналітыкі ЕАБР у сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.
Такімі назіраннямі падзяліліся аналітыкі ЕАБР у сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.
На іх думку, асноўнай прычынай стала павышэнне на 8,8 % базавай стаўкі аплаты працы, якая вызначае заробак у бюджэтных галінах. У выніку аплата працы ў бюджэтным сектары вырасла на 9,8 % год да года ў студзені 2026 года пасля 10,5 % месяцам раней.
— Захаванне ўстойлівага росту рэальных заробкаў будзе важным фактарам умацавання спажывецкай актыўнасці ў эканоміцы Беларусі ў 2026 годзе, — адзначаецца ў аглядзе.
У тэму
Колькі выдаткоўваем?
Па дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Беларусі ў IV квартале 2025 года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 2946,2 рубля ў месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 3073,7 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах — 2534,3 рубля ў месяц, паведамілі ў Белстаце.
Грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 2836,5 рубля ў месяц, з якіх 1961,5 рубля (69,2 %) прыпадае на спажывецкія выдаткі.
У структуры спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаванне склала 37,5 %, на куплю нехарчовых тавараў — 37 %, на аплату паслуг — 23,3 %.