Рэарганізацыя будзе праведзена шляхам далучэння Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы з далейшым перайменаваннем ва ўстанову адукацыі «Акадэмія нацыянальнай адукацыі».
Акадэмія нацыянальнай адукацыі забяспечыць пераемнасць дзейнасці ў частцы навукова-метадычнага забеспячэння ўсіх узроўняў адукацыі: ад дашкольнай да вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, дзяцей і моладзі, а таксама рэалізацыю праграм павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі педагагічных кадраў.