Top.Mail.Ru

У Беларусі з 1 лістапада павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям з дзецьмі

У Беларусі з 1 лістапада 2026 года павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям з дзецьмі, што вылічвацца з бюджэту пражытачнага мінімума (БПМ). Новыя памеры дапамог будуць дзейнічаць па 31 студзеня 2027 года ўключна, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



Гэта чацвёрты пераразлік такіх дапамог у 2026 годзе. За год іх памер павялічыўся на 9,1%, пры гэтым узровень інфляцыі за 9 месяцаў 2026 года склаў 3,6%. Гэта азначае, што пакупная здольнасць людзей, чые даходы прывязаны да БПМ, не проста захавалася, а вырасла.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці складзе: пры нараджэнні першага дзіцяці — 5357 тыс. рублёў (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 7499,8 тыс. рублёў (14 БПМ).

Жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, выплацяць аднаразовую дапамогу ў памеры 535,7 рубля (100% БПМ). Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3 гадоў складзе 267,85 рубля (50% БПМ).

Для асобных катэгорый сем’яў прадугледжаны наступныя памеры штомесячных выплат на дзяцей старэйшых за 3 гады: на дзіця старэйшае за 3 гады, акрамя дзіцяці-інваліда, — 267,85 рубля (50% БПМ); на дзіця-інваліда старэйшае за 3 гады — 374,99 рубля (70% БПМ).

Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складзе: 535,7 рубля (100% БПМ) — пры I і II ступені страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў, а таксама пры III і IV ступені страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў; 642,84 рубля (120% БПМ) — пры III і IV ступені страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў.

Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складзе 374,99 рубля (70% БПМ). Дапамогамі, якія вылічаюцца з БПМ, ахоплена 152,4 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю