У Беларусі сабралі амаль 10,8 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Па аператыўных звестках на 12 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 765 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. Гэта на 750 тыс. т больш, чым на аналагічную дату мінулага года», — расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2673 тыс. т, Брэсцкай — 2175 тыс. т, Гродзенскай — 2109 тыс. т, Гомельскай — 1377 тыс. т, Магілёўскай — 1361 тыс. т, Віцебскай — 1070 тыс. т.
- Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 98 % плошчаў, што складае 2246 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,4 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,3 ц/га
- Нарыхтавана льнотрасты 206 тыс. т, ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 11,6 ц/га.
- Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана больш як са 100 % плошчаў, што складае 1033 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 14029 тыс. т (больш за 100 % плана), сіласу — 19829 тыс. т (96 плана), травяных кармоў — 9703 тыс. т кармавых адзінак (97 % плана).
- Цукровыя буракі ўбраныя з 98 % плошчаў, або 104 тыс. га. Накапана 5620 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 49 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 77 % ад накапаных буракоў, што складае 4313 тыс. т.
- Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 229 тыс. т, што на 75 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 99 %.
- Паднята зябліва на плошчы 971 тыс. га, што складае 68 % ад плана ў 1432 тыс. га.
- Сады раскарчаваны на плошчы 2049,3 га, што складае 104 % ад плана ў 1970 га.