У Беларусі сабрана 10 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Па аператыўных даных на 24 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 10 047 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай, што на 350 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года», — расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2486 тыс. т, Брэсцкай — 2003 тыс. т, Гродзенскай — 1960 тыс. т, Магілёўскай — 1319 тыс. т, Гомельскай — 1233 тыс. т, Віцебскай — 1046 тыс.т.
- Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 92 % плошчаў, што складае 2137 тыс. га.
- Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) вышэйшая за леташнюю на 4,9 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 686 тыс. т — 98 % ад плана.
- Нарыхтавана льнотрасты 188 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12,9 ц/га. Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 88 % плошчаў, што складае 896 тыс. га. Нарыхтавана сенажу 13 824 тыс. т (99 % плана), сіласу — 17 881 тыс. т (86 % плана), травяных кармоў — 9110 тыс. кармавых адзінак (91 % плана).
- Цукровыя буракі ўбраныя з 71 % плошчаў. Накапана 3879 тыс. т караняплода — ураджайнасць таксама вышэйшая за леташнюю на 38,9 ц/га.
- Бульбы накапана 668 тыс. т.
- Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 166 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 83 %.
- Паднята зябліва на плошчы 346 тыс. га, што складае 24 % ад плана ў 1432 тыс. га. Зяблевая апрацоўка глебы вядзецца ўсімі рэгіёнамі ў тэмпах, якія апераджаюць леташнія.