Top.Mail.Ru
183

У Беларусі сфарміраваны судзейскі корпус Апеляцыйнага эканамічнага суда

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка падпісаў указ № 381, якім сфарміраваны кадравы склад судзейскага корпуса Апеляцыйнага эканамічнага суда. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.



Ажыццяўленне паўнамоцтваў старшыні суда ўскладзена на намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Юрыя Кобеца. Усяго ў складзе Апеляцыйнага эканамічнага суда 27 суддзяў, уключаючы старшыню і яго намеснікаў. 

Утварэнне Апеляцыйнага эканамічнага суда стала завяршальным этапам судовай рэформы ў Беларусі. Такім чынам у эканамічным правасуддзі краіны ствараецца паўнавартасная трохзвенная сістэма судоў. 

Новы судовы орган пачне работу па разглядзе спраў з 1 студзеня 2026 года. Да гэтага часу плануецца завяршыць усе неабходныя арганізацыйна-штатныя мерапрыемствы.

Рашэнне аб утварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда прынята кіраўніком дзяржавы ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Кодэкса грамадзянскага судаводства, якім прадугледжваецца стварэнне трохзвеннай сістэмы эканамічных судоў.

Такое структурнае пераўтварэнне адбудзецца за кошт падзелу дзейнасці судоў першай і апеляцыйнай інстанцый, якія цяпер функцыянуюць у рамках аднаго суда. Гэта стане важным крокам у напрамку павышэння эфектыўнасці адпраўлення правасуддзя па эканамічных справах.

Абласныя эканамічныя суды і эканамічны суд горада Мінска будуць выступаць у якасці судоў першай інстанцыі. Апеляцыйны эканамічны суд — у якасці другой, апеляцыйнай, інстанцыі.

Суд плануецца сфарміраваць за кошт наяўнай колькасці суддзяў і работнікаў апаратаў іншых судоў. Усяго ў ім будуць працаваць 27 суддзяў, уключаючы старшыню і яго намеснікаў. Будуць утвораны Прэзідыум, апеляцыйная судовая калегія, судовая калегія па разглядзе грамадзянскіх спраў у якасці суда першай інстанцыі і па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Да кампетэнцыі Апеляцыйнага суда будуць адносіцца разгляд грамадзянскіх спраў па эканамічных спрэчках, якія вынікаюць з гаспадарчых праваадносін, а таксама нагляд за дзейнасцю ніжэйстаячых абласных эканамічных і эканамічнага суда горада Мінска.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю