Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 снежня падпісаў указ № 427, якім уносяцца змяненні ва ўказы па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Папраўкі, у прыватнасці, унесены ва ўказ ад 16 студзеня 2009 года № 40 «Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны». Так, органам фонду прадастаўляецца права выносіць рашэнні аб спагнанні запазычанасці без натарыяльнага выканаўчага надпісу, бязвыплатна выкарыстоўваць міжведамасныя інфармацыйныя рэсурсы і базы даных дзяржорганаў, атрымліваць інфармацыю аб абаненцкіх нумарах сеткі сотавай сувязі фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць узносы ў бюджэт ФСАН, для накіравання ім апавяшчэнняў і паведамленняў. З паўнамоцтваў фонду выключаецца фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва за кошт сродкаў бюджэту ФСАН.
У сувязі з устанаўленнем парадку выплаты абавязковых страхавых узносаў дыпламатычнымі работнікамі за сужэнцаў адпаведныя змены таксама ўнесены ва ўказ ад 15 мая 2008 года № 276 «Аб некаторых пытаннях дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь».
Акрамя таго, з указа ад 18 мая 2020 года № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян» выключаны дублюючыя нормы ў частцы прызначэння пенсій, удакладнена тэрміналогія ўказа ад 27 верасня 2021 года № 367 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі».