Top.Mail.Ru

У Беларусі скарэкціраваны парадак увозу грамадзянскіх БЛА і мытнага кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў

У Беларусі скарэкціраваны парадак увозу грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) і мытнага кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Пастанова Савета Міністраў «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2023 г. нумар 970» карэкціруе палажэнне аб парадку выдачы дазволу на ўвоз грамадзянскіх БЛА і авіямадэлей у частцы выключэння працэдуры выдачы Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам дакумента, які пацвярджае неваеннае і не двайное прызначэнне ўвозімага БЛА.

Таксама карэкціруецца палажэнне аб правядзенні кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў і тавараў, якія накіроўваюцца ў адрас фізічных асоб, увозяцца (увезены) з тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў частцы дапаўнення абавязкаў перавозчыка — выконваць патрабаванні мытных органаў пры правядзенні кантролю, а таксама дапаўненні запісу аб правядзенні мытнага кантролю звесткамі аб унікальным рэгістрацыйным нумары аб’екта кантролю.

Прадугледжваецца адкрыццё двух новых месцаў правядзення мытнага кантролю ў Мінскім раёне: «Мінск-ГЛЦ» і «Вытворча-сартавальны цэнтр АЗОН».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю