У Беларусі скарэкціраваны пералік забароненых для падлеткаў работ. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі скарэкціраваны пералік забароненых для падлеткаў работ. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Згодна з пастановай нумар 19 ад 9 красавіка 2026 года са спіса забароненых работ выключана прафесія «трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці». Паколькі арт. 25 Закона «Аб дарожным руху» дазваляе з 17 гадоў атрымліваць права кіравання колавым трактарам і самаходнай машынай катэгорый A, B, C, F.
«На практыцы ўзнікла сітуацыя, калі выпускнікі прафтэхвучылішчаў, якія не дасягнулі васямнаццаці гадоў, ужо маюць пасведчанне трактарыста-машыніста, але не могуць працаваць па спецыяльнасці. Каб устараніць гэту супярэчнасць і пашырыць магчымасці працаўладкавання падлеткаў, забарона знята», — растлумачылі ў міністэрстве.
Для трох прафесій павышаны мінімальны разрад выканання работ, з якога забаронена праца непаўналетніх з другога на трэці. Гэта закране прафесіі брашуроўшчыка, пераплётчыка, слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання.
«Павышэнне разраду звязана з тым, што пры выкананні работ па другім разрадзе па гэтых прафесіях адсутнічаюць фактары павышанай небяспекі, напрыклад, адкрытыя рухальныя або вярчальныя элементы, перавышэнне норм па перамяшчэнні і пад’ёме цяжараў уручную. А вось пры выкананні работ па трэцім разрадзе і вышэй такія фактары прысутнічаюць», — адзначылі ў ведамстве.
Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу з 26 красавіка.