Top.Mail.Ru

У Беларусі спрашчаюць умовы для ўтылізацыі транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня падпісаў Указ № 270, якім уносяцца змены ва Указ ад 9 жніўня 2011 года № 348 «Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца, і іх далейшай утылізацыі». Дакумент накіраваны на скарачэнне праблемных пытанняў, звязаных з безгаспадарным транспартам, спрашчэнне работы выканкамаў і ўпаўнаважаных імі арганізацый у гэтым кірунку, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з указам да транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца, цяпер аднесены няспраўныя самаходныя машыны (трактары і аналагічная тэхніка), пакінутыя па-за прыдамавымі ўчасткамі прыватных дамоў і стаянак.

Правам на правядзенне работ з кінутым транспартам надзелены арганізацыі, упаўнаважаныя ва ўстаноўленым парадку выканкамамі. Ім разам з выканкамамі прадастаўляецца магчымасць атрымліваць звесткі аб асобах, якія раней мелі непасрэднае дачыненне да кінутай тэхнікі (ажыццяўлялі яе страхаванне, тэхагляд, выплату штрафаў) і маглі з’яўляцца яе ўласнікамі, для наступнага накіравання ім паведамленняў.

Тэрмін падачы ў суд заявы аб прызнанні транспартнага сродку безгаспадарным і перадачы яго ва ўласнасць адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі скарочаны з 30 да 10 дзён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю