Top.Mail.Ru
273

У Беларусі спрошчаны парадак увозу БЛА ў інтарэсах асобных структур і арганізацый

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў указ нумар 165, накіраваны на рэгуляванне пытанняў выкарыстання грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) і авіямадэлей. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 25 верасня 2023 года нумар 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў». У прыватнасці, спрашчаецца парадак увозу ў Беларусь БЛА і авіямадэлей у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый.

Акрамя таго, у мэтах узмацнення кантролю за абаротам БЛА ўводзіцца абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў узгадняць продаж БЛА да яго ажыццяўлення.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю