«Раней, каб аформіць рэгістрацыю па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзян Беларусі або пастаянна пражываючых у краіне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, патрэбна было шукаць, на які менавіта рахунак плаціць дзяржпошліну. Гэта залежала ад таго, у якім раёне горада і ў якім аддзяленні міліцыі вы афармляеце дакументы. Цяпер гэта зрабіць значна прасцей», — адзначылі ў Мінфіне.
У плацежнай сістэме АРІП з’явілася магчымасць выплаты дзяржпошліны на адзін банкаўскі рахунак у даходы бюджэту Мінска і гарадоў абласнога падпарадкавання незалежна ад знаходжання падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, якое ажыццяўляе адміністрацыйную працэдуру.
Гэта рашэнне рэалізавана Міністэрствам фінансаў сумесна з Міністэрствам унутраных спраў для зручнасці грамадзян.