Top.Mail.Ru

У Беларусі ўстанавілі фіксаваныя цэны на паліўную дранку

Зацверджаны фіксаваныя цэны без ПДВ за адзін шчыльны кубаметр паліўнай дранкі на ўнутраным рынку. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства лясной гаспадаркі ад 9 чэрвеня № 11, якая афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



Лясгасы будуць пастаўляць яе камунальным прадпрыемствам МЖКГ і цеплагенерыруючым арганізацыям Мінэнерга па ўстаноўленых тарыфах. 

Пры самавывазе са склада лясгаса цана складае 30 рублёў. Калі лясгас дастаўляе дранку да склада пакупніка на адлегласць да 70 км, кошт узрастае да 35 рублёў. Пры дастаўцы на адлегласць больш за 70 км цана складае 40 рублёў за шчыльны кубаметр. 

Пастанова ўступае ў сілу адразу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю