Top.Mail.Ru

У Беларусі ўстаноўлены аб’ём заказу ў 2026 годзе на пастаўку адходаў шкла для дзяржпатрэб

У Беларусі ўстаноўлены аб’ём заказу ў 2026 годзе на пастаўку адходаў шкла для дзяржаўных патрэб. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.


Дакумент распрацаваны з мэтай упарадкавання абароту адходаў шклатарнай прадукцыі, якія ўтвараюцца ў краіне, а таксама рытмічнага забеспячэння беларускіх вытворцаў шклатарнай прадукцыі такімі адходамі сіламі нарыхтоўчых арганізацый.

Пастановай прадугледжваецца ўстанаўленне дзяржаўнага заказу на пастаўку, нарыхтоўку, здачу ў 2026 годзе адходаў шкла для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб у аб’ёме 105,27 тыс. т (у разрэзе рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь). Дзяржаўнымі заказчыкамі вызначаны дзве арганізацыі, якія маюць тэхналагічнае абсталяванне для перапрацоўкі адходаў шкла, — ААТ «Белрэсурсы» — кіруючая кампанія холдынга «Белрэсурсы» і ААТ «Гродзенскі шклозавод».

Дзяржаўны заказ фарміруецца на падставе прапаноў, прадстаўленых айчыннымі вытворцамі шклатарнай прадукцыі, а таксама з улікам рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2026—2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2025 года № 818.

«Пастанова дасць магчымасць забяспечыць айчынных вытворцаў шклатары адходамі шкла, якія выкарыстоўваюцца ў іх вытворчай дзейнасці для зніжэння сабекошту прадукцыі і павышэння яе канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешніх рынках», — адзначылі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю