У Беларусі ў студзені-чэрвені гэтага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 20 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 848,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў Белстаце.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 571,8 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 30,9% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, пабудавана 352 тыс. кв. м. для шматдзетных сем’яў уведзена 238,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 719 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 38,9% ад агульнага ўводу па рэспубліцы.