Top.Mail.Ru

У Беларусі ў студзені-маі пабудавалі 9,6 тыс. новых кватэр

У студзені-маі арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 9,6 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1077,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 297,7 тыс. кв.м, або 27,6% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 152,2 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 441,3 тыс. кв.м жылля, ці 41% ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю