Top.Mail.Ru

У Беларусі ў студзені—верасні пабудавалі 27,9 тыс. новых кватэр

У Беларусі арганізацыі ўсіх формаў уласнасці за 9 месяцаў пабудавалі 27,9 тыс. новых кватэр. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Уведзена ў эксплуатацыю звыш 2,7 млн кв. м агульнай плошчы жылля, у тым ліку для грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — 816,5 тыс. кв. м агульнай плошчы (30,2% ад агульнага аб’ёму).

З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 335,1 тыс. кв. м, для шматдзетных сем’яў — 226,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, у сельскіх населеных пунктах — больш за 1 млн кв. м (38,5% ад агульнага ўводу па краіне).

Каля 52,6% ад агульнага ўводу — індывідуальныя жылыя дамы (больш за 1,4 млн кв. м).

Больш за ўсё жылля пабудавана ў Мінскай вобласці — 795,2 тыс. кв. м. У Брэсцкай вобласці ўведзена 406,7 тыс. кв. м, Гомельскай — 317,6 тыс. кв. м, Магілёўскай — 300,9 тыс. кв. м, Мінску — 327,6 тыс. кв. м, Гродзенскай вобласці — 298,9 тыс. кв. м, Віцебскай — 254 тыс. кв. м.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю