Top.Mail.Ru

У Беларусі ствараецца адзіны рэестр экспедытараў. Калі і што зменіцца для ўдзельнікаў рынку такіх паслуг

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў указ № 357, накіраваны на ўпарадкаванне і рэгуляванне нацыянальнага рынку экспедытарскіх паслуг. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакумент прадпісвае да 1 красавіка 2027 года стварыць дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Адзіны рэестр экспедытараў». Яго ўладальнікам і аператарам вызначана Транспартная інспекцыя.

Указам замацаваны патрабаванні да экспедытараў, прадугледжаны механізмы ўключэння звестак аб іх у рэестр, а таксама прыпынення знаходжання гэтых даных у рэестры і выключэння з яго за парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў. Уключэнне звестак у рэестр і ўнясенне змен будзе ажыццяўляцца на платнай аснове (дзесяць і адна базавая велічыня адпаведна).

З 1 верасня 2027 года знаходжанне ў гэтым рэестры будзе з’яўляцца неабходнай умовай для дзейнасці на рынку транспартна-экспедыцыйных паслуг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю