Top.Mail.Ru
257

У Беларусі ствараецца каледж МУС

Штогод там плануецца рыхтаваць каля 100 афіцэраў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня падпісаў указ № 317 «Аб установах адукацыі», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца стварэнне ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі «Каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». Гэта адбудзецца шляхам рэарганізацыі дзеючага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС, размешчанага ў в. Горані Мінскага раёна.

Адукацыйны працэс будзе арганізаваны на наяўнай матэрыяльна-тэхнічнай базе і не запатрабуе значных фінансавых выдаткаў на стварэнне і функцыянаванне каледжа.

Штогод плануецца рыхтаваць каля 100 афіцэраў па найбольш запатрабаваных у органах унутраных спраў спецыяльнасцях з ліку грамадзян, якія жадаюць служыць у міліцыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю