Top.Mail.Ru
174

У Беларусі тэмпы росту зарплаты ў гадавым выражэнні захоўваюцца больш за 20 месяцаў

На рынку працы ў Беларусі назіраецца ўстойлівы рост заробкаў на фоне нізкага беспрацоўя. 

Пра гэта гаворыцца ў макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), паведамляе БелТА.

«Двухзначныя тэмпы росту заработнай платы ў гадавым выражэнні захоўваюцца больш за 20 месяцаў», — адзначылі ЕАБР.
Паводле іх звестак, рэальная заработная плата ў Беларусі вырасла на 11,8% у сакавіку пасля росту 11,1% у лютым.
Аплата працы ў бюджэтным сектары ў рэальным выражэнні, паводле ацэнак фінансавай установы, павялічылася на 12,3%.

Высокія тэмпы росту заробкаў адзначаюцца і ў пазабюджэтным сектары беларускай эканомікі ў большасці відаў эканамічнай дзейнасці. Пры гэтым узровень беспрацоўя ў Беларусі абнавіў гістарычны мінімум, знізіўшыся да 2,8% у I квартале 2025 года.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю