Top.Mail.Ru
138

У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне імпарту акумулятараў

У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне імпарту акумулятараў. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент прадугледжвае ўвядзенне ў аднабаковым парадку часовай меры нетарыфнага рэгулявання, якая абмяжоўвае ўвоз у Беларусь тэрмінам на шэсць месяцаў акумулятарных батарэй (АКБ) шляхам выдачы ліцэнзіі на іх увоз.

Ліцэнзаванне імпарту АКБ прадугледжана ў дачыненні да наступных тыпаў тавараў: акумулятары электрычныя, свінцовыя, якія выкарыстоўваюцца для запуску поршневых рухавікоў, што працуюць з вадкім электралітам масай больш за 5 кг, для прамысловай зборкі; акумулятары электрычныя, свінцовыя, якія працуюць з вадкім электралітам, іншыя, масай больш за 5 кг.

Увядзенне ліцэнзавання на ўвоз АКБ не будзе распаўсюджвацца на тавары, якія паходзяць з дзяржаў — членаў ЕАЭС, пры ўмове пацвярджэння іх паходжання сертыфікатам аб паходжанні тавару формы СТ-1 або сертыфікатам аб паходжанні тавару іншай формы, або ўключаныя ў Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў дзяржаў — членаў ЕАЭС.

Увядзенне названай меры нетарыфнага рэгулявання не прывядзе да павышэння цэн для канчатковага спажыўца і прынята ў мэтах падтрымкі айчынных вытворцаў, адзначылі ў прэс-службе ўрада.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю