Top.Mail.Ru

У Беларусі ўводзяцца навацыі ў дзяржтэхаглядзе

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб дзяржаўным тэхнічным аглядзе і асноўных паказчыках у галіне дарожнага руху», паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адна з асноўных навацый — выключэнне неабходнасці праходжання дзяржтэхагляду пры змене ўласніка транспартнага сродку ў перыяд дзеяння дазволу на допуск.

Таксама Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь надзяляецца паўнамоцтвамі па ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры па выдачы дазволаў дыягнастычным станцыям (раней дазволы выдаваліся БелНДІТ «Транстэхніка»).

Яшчэ адна навіна — атрыманне інспекцыяй даных з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў (раней патрабавалася прадастаўленне дакументаў).

Здымаюцца абмежаванні па пераліку юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць правядзенне выпрабаванняў спецыяльных транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі (рэфрыжэратары, ледавікі, ізатэрмічныя фургоны, ізатэрмічныя транспартныя сродкі — цыстэрны).

Таксама прадугледжана скарачэнне нарматыўных прававых актаў, вызначэнне асноўных паказчыкаў у галіне дарожнага руху і парадку іх дзяржаўнага ўліку. Раней паказчыкі ўстанаўліваліся МУС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю