У Беларусі праходзіць рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы выхаваўча-аздараўленчы і спартыўна-аздараўленчы лагер. Аб гэтым расказала дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Таццяна Асмалоўская, паведамляе БелТА.
Першы этап агляду-конкурсу на рэгіянальным узроўні завяршыўся 22 верасня. Другі этап (рэспубліканскі) пройдзе па 12 кастрычніка.
Усяго ў конкурсе сем намінацый: «Лепшы стацыянарны лагер», «Лепшы стацыянарны лагер у арганізацыі медыцынскага забеспячэння», «Лепшы стацыянарны лагер у арганізацыі харчавання», «Лепшы стацыянарны лагер у арганізацыі спартыўна-аздараўленчай работы», «Лепшы лагер у арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей у лагеры «Ганаруся табой, мая краіна!», «Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку «Зробім лета ярчэй» і «Лепшая арганізацыя работы па рэалізацыі мерапрыемстваў Года беларускай жанчыны».
«Для ўдзелу ў трох апошніх намінацыях на конкурс прадстаўлена больш за 30 работ. Вынікі будуць падведзены на рэспубліканскім семінары-нарадзе па выніках рэалізацыі летняй аздараўленчай кампаніі, якая адбудзецца ў „Зубраняці“ 20 кастрычніка», — праінфармавала Таццяна Асмалоўская.
Арганізатары агляду-конкурсу — НДЦ «Зубраня» і Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.