Top.Mail.Ru

У Беларусі выбудавана шматузроўневая сістэма кантролю бяспекі харчовай прадукцыі — Дзяржстандарт

Аб сістэме кантролю бяспекі харчовай прадукцыі, якая існуе ў Беларусі, у эфіры тэлеканала СТБ расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аляксандр Бурак, паведамляе БелТА.



«Канкрэтна ў сферы прадуктаў харчавання дзейнічае больш як 430 сучасных стандартаў, таксама намі прыняты і ўведзены ў дзеянне больш як 2,4 тыс. стандартаў па ўсіх галінах і напрамках харчовай прадукцыі. Нашы стандарты пакладзены ў аснову распрацоўкі многіх патрабаванняў па бяспецы, якія прымяняюцца ў сферы тэхнічнага рэгулявання ў рамках ЕАЭС. У Беларусі створана цэласная сістэма забеспячэння кантрольна-нагляднай дзейнасці за прадукцыяй, якая пастаўляецца і выпускаецца нашымі прадпрыемствамі. У гэтым пытанні мы яе кантралюем на некалькіх узроўнях», — расказаў Аляксандр Бурак.

Усё пачынаецца на ўзроўні вытворцы прадукцыі, дзе ён сам забяспечвае кантроль паступаючай сыравіны, матэрыялаў і на сваім узроўні забяспечвае наяўнасць у выпушчаным прадукце толькі якасных і бяспечных інгрэдыентаў.

Другі ўзровень — органы па сертыфікацыі, якія забяспечваюць кантроль за выкананнем патрабаванняў пры правядзенні адпаведных выпрабаванняў прадукцыі.

«Трэці ўзровень — прадукцыя трапляе пад кантроль органаў дзяржаўнага нагляду, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, іншых органаў. Тут мы дакладна выконваем тыя падыходы, якія выкладзены ва ўказе кіраўніка дзяржавы», — падкрэсліў першы намеснік старшыні Дзяржстандарта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю