Top.Mail.Ru
187

У Беларусі выходзяць тры паштовыя маркі з ядавітымі раслінамі

Ведай іх, але не чапай!


23 студзеня, у Беларусі выходзяць тры паштовыя маркі з ядавітымі раслінамі, якія растуць у нашай краіне.

Воўчыя ягады звычайныя — прыгожая і небяспечная, але рэдкая расліна. Усе яе часткі ядавітыя, асабліва ярка-чырвоныя ягады, якія могуць прывабліваць дзяцей. Кантакт сырой кары або соку расліны са скурай вызывае моцнае раздражненне. А нават дзве-тры з’едзеныя ягады могуць прывесці да трагедыі.

Цыкута ядавітая — вельмі ядавітая звычайная расліна, якую можна зблытаць з распаўсюджанай сніткай ці нават сельдэрэем — ядомай раслінай, якую дадаюць у салаты.
Блёкат чорны — мае яд ва ўсіх сваіх частках. Ужыванне ўнутр вызывае цяжкае атручэнне, шаленства, галюцынацыі і сутаргі.

Толькі ў пятніцу на галоўным паштамце ў Мінску можна пагасіць марку на сваім пасланні спецыяльным штэмпелем, які выкарыстоўваецца толькі адзін дзень.

Да выпуску падрыхтаваныя прыгожыя паштовыя карткі для картмаксімумаў і канверты першага дня.

Так што прыходзьце набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі ліст або картку сябру! Намінал «Р» на марцы дазваляе адаслаць ліст або бандэроль да 20 грамаў за межы Беларусі

Над праектам працавалі мастак і заолаг Аляксандр Міцянін з дызайнеркай Марынай Крэзо. Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю