Top.Mail.Ru

У Беларусі выраслі памеры бюджэту пражытачнага мінімуму

У Беларусі з 1 жніўня выраслі памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2026 года ў Беларусі дзейнічаюць новыя памеры БПМ у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах. БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 мая 2026 года, павялічыўся на 4,1 працэнта і склаў 530,37 рубля. Памер БПМ для працаздольнага насельніцтва склаў 574,38 рубля, пенсіянераў — 380,86 рубля, дзяцей да 3 гадоў — 326,56 рубля, дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 437,78 рубля, а для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 519,24 рубля.

Прапарцыянальна росту БПМ аўтаматычна на 4,1 працэнта павялічыліся асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад яго памеру: памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.

Гэта трэці пераразлік БПМ у 2026 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю