Top.Mail.Ru
322

У Беларусі вызначаны агульныя падыходы банкаў да ўстанаўлення памераў камісійнай платы

У Беларусі вызначаны агульныя падыходы банкаў да ўстанаўлення памераў камісійных узнагароджанняў па паслугах для грамадзян, паведамляе БелТА.


Агульныя падыходы ўключаюць своечасовае інфармаванне кліентаў аб змяненні платы, фарміраванне памераў платы, як правіла, з улікам эканамічнай абгрунтаванасці (зыходзячы з затрат і разумнага ўзроўню даходнасці).

Акрамя таго, пашыраны пералік паслуг, якія банкі будуць аказваць фізічным асобам бясплатна: пераводы па рахунках, адкрытых у адным банку, выдача наяўных грошай у касе і праз банкамат «свайго» банка, прадастаўленне даведак па крэдытах і банкаўскіх рахунках, замена скампраметаваных плацежных картак і інш.

Таксама абмежаваны памер платы па некаторых аперацыях: залічэнне беларускіх рублёў на рахункі грамадзян — да 1,5 % ад сумы (але не больш за 5 базавых велічынь), абмен пашкоджанай замежнай валюты і прыём яе на інкаса — не больш за 5 % ад сумы і інш.

«Рашэнне прынята ў мэтах пашырэння даступнасці банкаўскіх паслуг і павышэння якасці абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб», — расказалі ў Нацбанку.

Рашэнне ўступае ў сілу з 15 студзеня 2026 года і будзе садзейнічаць зніжэнню фінансавай нагрузкі на кліентаў банкаў, фарміраванню адзіных празрыстых правілаў банкаўскага абслугоўвання.

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце Нацбанка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю