Top.Mail.Ru
309

У Беларусі вызначаны паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе. Адпаведная пастанова ведамства ад 30 снежня 2025 года № 84 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



Параметры ўстаноўлены ў адносінах да снежня 2025 года. Так, паводле вынікаў студзеня паказчык дапушчальнага росту цэн не павінен перавысіць 100,7 %, лютага — 102 %, сакавіка — 102,5 %, красавіка — 103,1 %, мая — 103,4 %, чэрвеня — 103,8 %, ліпеня — 104 %, жніўня — 104,2 %, верасня — 104,9 %, кастрычніка — 105,5 %, лістапада — 106,2 % і снежня — 107 %.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю