Top.Mail.Ru

Сямейны капітал для шматдзетных сем’яў на 1 студзеня

Жыллё ў прыярытэце


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамілі, што па стане на 1 студзеня 2026 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 151 242 дэпазітныя рахункі «Сямейны капітал», з якіх 82,6 тысячы дэпазітных рахункаў на суму 826 мільёнаў долараў і 68,6 тысячы дэпазітных рахункаў на суму 1,83 мільярда рублёў.

На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 101 650 заяў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 81 495, атрыманне медыцынскіх паслуг — 11 083, атрыманне адукацыі — 9065 і набыццё тавараў для інвалідаў — 7.

Нагадаем, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.

Дарэчы, новы памер сямейнага капіталу, які дзейнічае з 1 студзеня 2026 года, будзе размешчаны на афіцыйным сайце Мінпрацы да 31 студзеня 2026 года.

Летась яго памер складаў 33 275 рублёў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю