Top.Mail.Ru

У Беларусі вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2027 год

Нацыянальным банкам Беларусі з мэтай абмежавання рызыкі банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2027 год. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацбанка.

Да групы сістэмнай значнасці I аднесены ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Пріорбанк», ЗАТ «Альфа-Банк», ААТ «Ашчад Банк».

Да групы сістэмнай значнасці ІІ аднесены ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк», ААТ «Банк БелВЭБ», ЗАТ «МТбанк», ЗАТ «Банк ВТБ (Беларусь)», ААТ «БНБ-Банк».

Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных праведзена на падставе агрэгаванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі. Разлік гэтых паказчыкаў выкананы ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі аб парадку вызначэння сістэмна значных банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, зацверджанай пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 18 мая 2017 года № 180.

Банкам, якія ўвайшлі ў спіс, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці. Акрамя таго, у гэтых банках саветам дырэктараў (назіральным саветам) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфарміраваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю