Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў Указ № 349 «Аб аб’ектах абыходжання з радыеактыўнымі адходамі», паведамляе БелТА.
Дакумент прадугледжвае ўнясенне змяненняў ва ўказ ад 12 красавіка 2023 года № 101 «Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі». Папраўкі датычацца вызначэння заказчыка і генеральнага падрадчыка будаўніцтва пункта ўтылізацыі радыеактыўных адходаў.
У якасці заказчыка гэтых работ будзе выступаць РУП «Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі», генпадрадчыка — дзяржпрадпрыемства «Белэнергабуд» — кіруючая кампанія холдынга.