Top.Mail.Ru

У Беларусі з 1 ліпеня пачнецца прыём заяў на аднаразовую выплату для шматдзетных сем’яў

У Беларусі з 1 ліпеня пачнецца прыём заяў на аднаразовую выплату для шматдзетных сем’яў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



Такая выплата прызначана сем’ям з трыма і больш дзецьмі да 18 гадоў (даход не мае значэння). Яе памер складзе 30% ад бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) на 1 жніўня 2025 года на кожнае дзіця-школьніка

Каб падаць заяву, неабходна звяртацца ў органы сацыяльнай абароны па месцы жыхарства. У Мінску і некаторых раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей — па месцы вучобы дзіцяці.

Таксама прадугледжана дадатковая дапамога: дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, дапамога па месцы працы бацькоў у адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, лакальнымі актамі наймальніка, а таксама дабрачынныя акцыі («Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу» і інш.).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю