У Беларусі з 1 лютага павялічваюцца памеры дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Так, з 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, якія вылічаюцца з сярэднямесячнай заработнай платы, вырастуць на 10,8% і складуць:
- на першае дзіця — Br861,42 (+Br83,61);
- на другога і наступных дзяцей — Br984,48 (+Br95,56);
- на дзіця-інваліда — Br1107,54 (+Br107,5).
З 1 лютага па 30 красавіка 2025 года павялічваюцца і памеры дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, якія вылічаюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму. Так, пры нараджэнні першага дзіцяці аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці складзе 10 БПМ, або Br4476,40. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 14 БПМ, або Br6266,96.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лютага будзе выплачвацца ў памеры 100% БПМ, або Br447,64, дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячнае) — у памеры 50% БПМ, або Br223,82.
Памер штомесячнай дапамогі сем’ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў на дзіця-інваліда — 70% БПМ, або Br313,35, на іншых дзяцей у сям’і — Br223,82, або 50% БПМ.
Штомесячныя дапамогі па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складзе 100% БПМ, або Br447,64 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў), і 120% БПМ, або Br537,17 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага ВІЧ, — 70% БПМ, або Br313,35.
У міністэрстве звярнулі ўвагу, што пры выхаванні ў сям’і двух і больш дзяцей, адно з якіх ва ўзросце да 3 гадоў, выплачваюцца дзве дапамогі: на дзіця да 3 гадоў (40% СЗП) і дзіця (дзяцей) ад 3 да 18 гадоў (50 % БПМ). Сумарны памер дзвюх дапамог складзе Br1208,3.